Нямецкае выданне «Der Spiegel» напісала, што прэзідэнт ЗША можа зняць сваю кандыдатуру на выбарах на карысць жонкі былога кіраўніка дзяржавы Барака Абамы Мішэл. «Ідэя жанчыны-прэзідэнта натхняе шмат якіх амерыканцаў», – адзначаецца ў публікацыі.
У Дэмакратычнай партыі ЗША не выключаюць, што прэзідэнт Джо Байдэн адмовіцца ад вылучэння кандыдатам на выбарах, якія маюць адбыцца ў лістападзе сёлета. На партыйным з’ездзе ў Чыкага ў жніўні ён можа абвясціць, што замест яго пойдзе жонка колішняга прэзідэнта Барака Абамы Мішэл.
Адная з прычынаў такой імавернай пастановы – узрост Байдэна, якому сёлета споўніцца 82 гады. Дзве траціны амерыканцаў лічаць яго занадта старым, каб кіраваць краінай яшчэ чатыры гады, адзначае «Der Spiegel».
Мішэл Абама ўжо залучаная ў пералік патэнцыйных кандыдатаў, сацыёлагі вывучаюць грамадскую думку на ейны конт.
«Ідэя жанчыны-прэзідэнта натхняе шмат якіх амерыканцаў», – піша нямецкае выданне.
Пакуль жа супернікамі на выбарах прэзідэнта маюць быць Джо Байдэн і былы кіраўнік дзяржавы, рэспубліканец Доналд Трамп.
Сцяпан Кубік belsat.eu