Генерал Белаконеў прапанаваў забіць сто беларусаў у адказ на гібель працаўніка КДБ


Генерал-маёр Алег Белаконеў падчас цырымоніі развітання з афіцэрам КДБ Дзмітрыем Федасюком заявіў, што ў адказ трэба забіць 20 ці нават 100 чалавек. Гэтую заяву апублікаваў Telegram-канал «Спутник Беларусь».

Алег Белаконеў.
Фота: cesor.net

Былы кіраўнік Генеральнага штабу Узброеных сілаў Беларусі генерал-маёр Алег Белаконеў заявіў, што за аднаго загінулага супрацоўніка КДБ трэба забіць 20 ці 100 чалавек.

«У якіх сем’ях выхоўваліся гэтыя людзі? Я лічу, мы занадта мякка абыходзімся з імі і да іх падобнымі. Чамусьці яны дзеюць па-за межамі закону, а мы стараемся ўсё рабіць паводле закону. Паводле закону з імі размаўляць, паводле закону іх пераконваць, паводле закону іх угаворваць. А трэба, як Пуцін сказаў, мачыць у сарціры ўсіх: за аднаго – 20, 100… Каб не было панадна нікому. Можа быць, груба, але шчыра», – сказаў былы кіраўнік Белаконеў.

Hавiны
Беларусы пачалі страляць адно ў аднаго ў «Год народнага адзінства». Эксперты пра трагедыю на Якубоўскага
2021.09.29 14:46

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў