Мінфін плануе дэфіцыт бюджэту ў 2022 годзе меншым за сёлета. Але ўсё адно вялікім


Міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў.
Фота: Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь

Бюджэт Беларусі 2022 года плануецца з дэфіцытам Br 2,9-3 млрд. Пра гэта паведаміў 21 верасня міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, перадае БелТА.

«На жаль, ад дэфіцыту ў бягучай сітуацыі хутка нам не сысці. Але мы думаем, што дэфіцыт бюджэту ў наступным годзе будзе не больш за 1,6% да ВУП (менш, чым зацверджана на гэты год). Гэта прыкладна Br 2,9-3 млрд. Каб улічыць усе магчымыя рызыкі, у тым ліку санкцыйных характару, будзем прапаноўваць фармаваць рэзервовыя фонды крыху больш, чым звычайна», – сказаў міністр.

Даходы кансалідаванага бюджэту запланаваны ў памеры каля Br 47 млрд.

Hавiны
Мінфін прадставіў бюджэт на 2021 год. Чакаецца дэфіцыт у некалькі мільярдаў рублёў
2020.12.18 17:36

На 2021 год запланаваны дэфіцыт бюджэту складае Br 4 млрд. За студзень-ліпень ён склаў Br 0,5 млрд.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў