Чаму беларусы разводзяцца?


Беларусь на 6 месцы ў свеце па колькасці разводаў на душу насельніцтва.

Якія асноўныя фактары ўплываюць на разводы? Як беларусы дзеляць маёмасць? Ці здольны сямейны псіхолаг уратаваць шлюб? Ці варта на заканадаўчым узроўні ўвесці шлюбныя кантракты? Пасля якога часу па знаёмстве найлепей брацца шлюбам?

Гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўваем у чарговым выданні «Плану: Б» са Змітром Міцкевічам і Вольгай Старасцінай.

Госці праграмы: журналістка, майстрыца Кацярына Ваданосава; журналіст- фрылансер, псіхолаг Ілля Дабратвор; псіхолаг Лілія Ахрэмчык.

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфіры «Белсата».

belsat.eu