На торфабрыкетным заводзе ў Салігорскім раёне адбыўся пажар


Раніцай 5 траўня ў адміністратыўным будынку Старобінскага торфабрыкетнага завода адбыўся пажар. На месцы працуюць пажарныя разлікі.

Пажар на Старобінскім торфабрыкетным заводзе.
Фота: скрыншот з відэа / МЧС Беларуси / Telegram

Як паведамляе МНС, на месцы працуе восем аўтацыстэрнаў, аўталесвіца і штаб. Да ліквідацыі пажара прыцягнутая добраахвотная пажарная каманда прадпрыемства.

Паводле інфармацыі прэс-службы МНС, пацярпелых на пажары няма.

Аб прычынах узнікнення пажару пакуль не паведамляецца.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў