Кнігі Вацлава Ластоўскага і Алеся Петрашкевіча прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»


Суд паводле заявы пракуратуры Менску прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» друкаваныя выданні «Выбраныя творы» Вацлава Ластоўскага (1997 год) і «Выбраныя творы» Алеся Петрашкевіча (2017 год), выдадзеныя ў рамках праекту «Беларускі кнігазбор». Пра гэта паведамляе генеральная пракуратура Беларусі.

Фота: выдавецтва «Беларускі кнігазбор»

Пасля выраку суда кнігі ўключаць у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», размешчаны на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Паводле законаў, чытаць і глядзець «экстрэмісцкія матэрыялы» не забаронена, аднак караецца іх «захоўванне, выраб, перавоз і распаўсюд». Распаўсюдам могуць палічыць рэпост, лайк або каментар пад допісам, перасыланне ў чаты або асабістыя паведамленні, публікацыю фота і відэа з лагатыпамі «экстрэмісцкіх» рэсурсаў.

Гэта не першыя выданні серыі, прызнаныя «экстрэмісцкімі». Раней у спіс трапілі кнігі Ларысы Геніюш, Наталлі Арсенневай, Лідзіі Арабей, Уладзіміра Някляева, асобныя творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і прадмова да яго кнігі, выдадзенай у серыі. Аднак творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча праз паўгода прыбралі са спісу «экстрэмісцкіх».

Hавiны
Новыя «экстрэмісцкія» матэрыялы: TikTok-акаўнт праграмы «Белсату» трапіў у спіс ужо другі раз
2024.04.13 13:06

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў