Дальнабойніка з Беларусі знайшлі мёртвым на паркінгу ў Італіі 30 сакавіка. Мужчыну было 54 гады. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне «L’arena».
Беларуса без прыкметаў жыцця знайшлі калегі ў горадзе Пэскʼера-дэль-Гарда, правінцыя Вэрона. Ён быў побач са сваім аўтамабілем.
Верагодна, смерць была натуральная, адзначае выданне, бо першасны агляд не выявіў падазроных прыкметаў. Аднак прызначана ўскрыццё, каб развеяць сумневы.
Таксама апыталі двух кіроўцаў, якія былі на месцы. Адкрытае расследаванне.
Арсен Рудэнка belsat.eu