Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у форуме «Жанчыны-лідаркі – 2022» і атрымала ўзнагароду


Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская перабывае з працоўным візітам у Ісландыі. 9 лістапада яна ўзяла ўдзел у глабальным форуме «Жанчыны-лідаркі – 2022». Падзея адбылася ў Рэйк’явіку. Таксама Ціханоўскай была ўручана ўзнагарода WPL «Trailblazer Award» за жаночае палітычнае лідарства.

Скрыншот з выступу Святланы Ціханоўскай. Крыніца: Офіс Святланы Ціханоўскай

У сваёй прамове, якой Святлана Ціханоўская адкрыла форум, яна падзялілася некалькімі ўрокамі, якія засвоіла за апошнія два гады:

«Урок нумар адзін: тыранаў нельга ўлагодзіць або перавыхаваць. Любыя спробы заключыць здзелку расцэньваюцца імі як слабасць. Дэмакратыі павінны паказаць свае зубы.

Урок нумар два: наша барацьба мае глабальны характар. Мы не можам перамагчы сами-адныя. Дэмакратыя перамагае, калі мы разам супрацьстаім тыраніі, дзе б яна ні праяўлялася.

Урок нумар тры: дэмакратыя не ёсць бясплатным падарункам. Яна павінна быць дасягнутая дзякуючы далучэнню і актыўнаму ўдзелу грамадзянащ. Пасля многіх дзесяцігоддзяў дыктатуры ў Беларусі многія людзі нават не ведаюць, што такое дэмакратыя сапраўды.

Урок нумар чатыры, і галоўны: дэмакратыі патрэбныя жанчыны! Ніякая дэмакратыя не можа быць стабільнай без поўнага ўдзелу жанчын. Беларускія жанчыны застаюцца на перадавой усіх спробаў пазбавіць нашую краіну ад яе жудаснага рэжыму», – сказала Ціханоўская.

Скрыншот з выступу Святланы Ціханоўскай. Крыніца: Офіс Святланы Ціханоўскай

Таксама на форуме Ціханоўскай была ўручана ўзнагарода WPL «Trailblazer Award» за жаночае палітычнае лідарства ў палітыцы.

У сваім выступе пры ўручэнні прэміі яна адзначыла, што гэтая ўзнагарода належыць жанчынам Беларусі:

«У 2020 годзе, калі жанчыны мірна выйшлі за зрынанне рэжыму, з нас здзекаваліся, збівалі і саджалі ў турму. Але мы не спыніліся, бо наша любоў да нашых сем’яў, дзяцей і нашай краіны робіць нас непераможнымі. Дыктатар дзейнічае з нянавісці, мы робім гэта з кахання. Гэтая ўзнагарода належыць беларускім жанчынам, якія адмаўляюцца здавацца, нават калі ім пагражаюць ці яны ўжо сядзяць у турме. Сёння я хачу сказаць, як я ганаруся тым, што я адна з мільёнаў беларускіх жанчын».

Узнагароды WPL (Women Political Leaders) прысуджаюць і адзначаюць дасягненні жанчын-палітыкаў, чыё лідарства натхняе на перамены. Прэмія WPL «Trailblazer Award» уручаецца дзейным і былым жанчынам-прэзідэнткам і прэм’ер-міністаркам за тое, што яны разбіваюць палітычныя «шкляныя столі» і дасягаюць палітычнага лідарства.

Аналітыка
«Мы на гэтым узроўні ніколі не былі». Як беларускія дэмсілы замянілі рэжым у стасунках з Радай Еўропы
2022.11.09 07:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў