Рэальныя заробкі ў Беларусі выраслі на 12,8 % за год


Сярэдні намінальны заробак беларусаў у сакавіку павялічыўся на 135,4 рубля і склаў 2160,8 рубля, паведамляе Белстат. У рэальным выражэнні (гэта значыць, з улікам інфляцыі) заробак аказаўся на 12,8 % вышэйшым, чым у сакавіку 2023 года.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Традыцыйна самыя вялікія заробкі ў Менску – 3005,4 рубля. Рэальны заробак у сталіцы павялічыўся на 13,6 % за год.

Самыя нізкія заробкі ў Магілёўскай вобласці – 1774,3 рубля. Рост у рэальным выражэнні – 13,8 % за год.

Сярэдні заробак у Беларусі.
Інфаграфіка: Белстат

Сярод галінаў эканомікі больш за ўсіх атрымліваюць работнікі IT-сферы – 7935,4 рубля.

Сярэдні заробак у Беларусі паводле сфераў дзейнасці.
Інфаграфіка: Белстат

Самыя малыя заробкі, як і звычайна, у работнікаў цырульняў і салонаў прыгажосці – 1171,2 рубля.

Разбор
Колькі падаткаў у Беларусі насамрэч бяруць з сярэдняга заробку. Палічылі з эканамісткай
2024.01.29 08:00

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў