Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі чарговае відэа, знятае пад прымусам, з арыштаванай жанчынай. На ім – дачка палітвязня Рыгора Кастусёва Кацярына. Яе пазналі журналісты «Медыязона».
Кацярыну Кастусёву прымусілі сказаць, што ў 2020 годзе яна аказвала судзейнічанне «Вясне», а таксама – што яна нібыта зарэгістравалася ў чат-боце плану «Перамога».
Бацьку Кацярыны, старшыню партыі БНФ Рыгора Кастусёва, ужо больш як тры гады трымаюць у няволі. У яго вельмі пагоршыўся стан здароўя, выявілася анкалагічная хвароба. Пры гэтым умовы ягонага ўтрымання жудасныя.
У пачатку красавіка 2024 года Кастусёву зрабілі аперацыю – вывелі катэтар з мачавіка. З аперацыйнага стала яго адразу адправілі ў камеру.
Старшыню БНФ затрымалі 12 красавіка 2021 года. Рэжым абвінаваціў яго ў «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады». 5 верасня 2022 года яго пакаралі 10 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 15 студзеня 2024 года Кастусёва перавялі на турэмны рэжым – у гарадзенскую турму № 1.
Арсен Рудэнка belsat.eu