Беларускі аўтобус вылецеў у кювет, урэзаўся ў дрэва і ўпаў набок непадалёк гораду Седльцэ ў Польшчы. Гэта адбылося 24 красавіка пасля 6-й гадзіны раніцы, паведамляе выданне «Tygodnik Siedlecki».
У аўтобусе было 15 чалавек. Пяцёра атрымалі траўмы, якія не пагражаюць жыццю, распавёў прадстаўнік прэс-службы Дзяржаўнай пажарнай службы Польшчы Павэл Куліцкі.
Пажарнікі паднялі аўтобус, каб пасажыры не мерзлі на дварэ.
Прычыны ДТЗ высвятляюцца.
МЗС Беларусі паведамляе пра семярых пацярпелых, якія трапілі ў шпіталь.
Арсен Рудэнка belsat.eu