Сілавікі ў цывільным учынілі хапун у Лідзе


Набліжаныя да сілавікоў рэсурсы паведамілі пра затрыманне 26 красавіка ў Лідзе «некалькіх экстрэмістаў». Некаторых асобаў хапалі людзі ў цывільным, якія выскоквалі з бусікаў – і гэта было больш падобна на напад вулічных хуліганаў, чымся на міліцэйскае затрыманне.

Хапун у Лідзе 27 красавіка.
Крыніца: zamkadomby / Telegram

Колькі ўсяго асобаў трапілі за краты, праўладныя крыніцы не ўдакладняюць. Паводле каналу «Беларусь за МКАДом», схапілі пяцёх жыхароў Ліды – супрацоўнікаў аднаго прадпрыемства.

Людзей затрымлівалі і ў офісе – туды заходзілі сілавікі ў поўным рыштунку, і наўпрост на вуліцы – міліцыянты ў цывільным выскоквалі з бусікаў і нападалі, збіваючы з ног і выкручваючы рукі.

У чым абвінавачваюць затрыманых, невядома; набліжаныя да сілавікоў каналы называюць іх «экстрэмістамі», а экстрэмізмам у цяперашняй Беларусі можа быць лайк у сацсетках.

Толькі за сакавік, як падлічыў праваабарончы цэнтр «Вясна», у Беларусі 40 асобаў былі аштрафаваныя, а 44 – арыштаваныя паводле адміністратыўных справаў «з мэтаю палітычна матываванага пераследу». А за тры месяцы з палітычных прычынаў затрымалі амаль тысячу беларусаў.

Hавiны
Катаванні холадам і затрыманне праз правакацыю. Хроніка рэпрэсіяў
2024.04.27 22:37

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў