Ствараюць парламент для ўдару ў 2025-м? Што такое Каардынацыйная рада




25–28 траўня – выбары ў КР. Што такое Каардынацыйная рада – палітычны сімулятар ці спроба адхіліць Святлану Ціханоўскую? Ці яе ствараюць як парламент для ўдару па рэжыме Лукашэнкі ў 2025-м? Аляксандр Кныровіч і Аліна Коўшык спрачаюцца ў новым выданні праграмы «Двубой».
Аб’ектыў
З’явіліся спісы кандыдатаў у Каардынацыйную раду
2024.04.27 21:25

«Задача КР – вярнуць беларусам цікавасць да палітыкі, празрыстасць працэсаў, выпрацоўваць рашэнні, якія будуць рэалізоўваць дэмакратычныя сілы. Даць канкрэтнае вымярэнне еўрапейскаму выбару і развіваць беларускую культуру. Працаваць на вырашэнне праблем беларусаў за мяжой і даць магчымасць беларусам унутры краіны мець уплыў на нашыя рашэнні», – заяўляе прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Аліна Коўшык.

Hавiны
«Кожны выбаршчык мае адзін голас». Аб’яднаны пераходны кабінет – пра выбары ў Каардынацыйную Раду
2023.12.20 19:10

«Задача Каардынацыйнай рады – вярнуць беларусам права голасу. Па выніках выбараў ён мусіць стаць незалежным калектыўным органам прыняцця рашэнняў. Так, мы ў складанай сітуацыі, але шмат якія нацыі прайшлі гэты шлях перад намі і мы абавязаныя скарыстацца іх досведам», – лічыць тэлевядоўца і прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч.

Ці можа Каардынацыйная рада зрабіцца сапраўдным парламентам і падрыхтаваць беларусаў да зменаў у Беларусі? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Госці праграмы:

  • Аліна Коўшык, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета ў справе нацыянальнага адраджэння, другі нумар ад блоку «Еўрапейскі выбар»
  • Аляксандр Кныровіч, прадпрымальнік і блогер, трэці нумар ад Блоку Ягорава – Пракоп’ева.

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.