«Вёрстка»: пасля вяртання з фронту расейскія вайскоўцы забілі не менш за 107 чалавек


Выданне «Вёрстка» паведамляе, што за два гады вайны ад рук расейскіх вайскоўцаў, якія бралі ўдзел у агрэсіі супраць Украіны, у самой Расеі загінулі або атрымалі цяжкія калецтвы больш за дзвесце чалавек.

Расейскія вайскоўцы ў вёсцы Бугас Данецкай вобласці, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

На аснове адкрытых звестак журналісты падлічылі, што за апошнія два гады як мінімум 107 чалавек загінулі, а яшчэ 100 выжылі, але атрымалі цяжкія калецтвы з-за злачынстваў удзельнікаў вайны ва Украіне, якія вярнуліся ў Расею. Ахвярамі гэтых злачынстваў сталі жыхары 64 рэгіёнаў РФ і непрызнанай Паўднёвай Асеціі.

Як высветліла «Вёрстка», за два гады ўдзельнікі вайны ўчынілі ў Расеі 55 злачынстваў па артыкуле «забойства», у выніку якіх загінулі 76 чалавек. 44 ахвяры на сумленні 36 памілаваных экс-зняволеных, а яшчэ 32 – «на рахунку» 19 добраахвотнікаў і вайскоўцаў.

Акрамя таго, зафіксавана 18 выпадкаў нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў (загінулі 18 чалавек), 9 смяротных ДТЗ з-за парушэння правілаў дарожнага руху (загінулі 11 чалавек). Яшчэ дзве смерці сталі вынікам схілення няпоўнагадовых да ўжывання наркотыкаў.

Пры гэтым у падліках не ўлічваліся злачынствы тых расейскіх вайскоўцаў, чый удзел у агрэсіі супраць Украіны пацвердзіць журналісты не здолелі.

Hавiны
«Забіваем усіх, у каго ёсць зброя. Абсалютна ўсіх». Агенцтва AP апублікавала расследаванне пра «зачыстку» Бучы
2022.11.05 16:33

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў